Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Чэр 2015

Лукашэнка: Дабрабыт, стабільнасць, мірнае існаванне Беларусі знаходзяцца ў руках моладзі

Лукашэнка: Дабрабыт, стабільнасць, мірнае існаванне Беларусі знаходзяцца ў руках моладзі

26 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Дабрабыт, стабільнасць, мірнае існаванне Беларусі знаходзяцца ў руках моладзі. Аб гэтым 26 чэрвеня заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на Рэспубліканскім балі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў маладых людзей звязваць сваю будучыню з Беларуссю. "Гэта я гавару, не таму што я Прэзідэнт. Гэта ваша зямля. Тут, на гэтай зямлі, вы заўсёды будзеце патрэбны. Вы тут будзеце дома. Вы тут будзеце гаспадарамі. Вашы веды, навыкі і ініцыятыва абавязкова знойдуць прымяненне. Любіце сваю краіну, працуйце ёй на карысць. Вы зможаце не толькі дасягнуць матэрыяльнага дастатку, але і заслужыць павагу сваіх землякоў - а гэта важней за грошы", - даў наказ Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Дабрабыт, стабільнасць, мірнае існаванне Беларусі знаходзяцца ў руках моладзі"Вы, маладыя, у адказе за нашу Беларусь. Яе дабрабыт, стабільнасць, мірнае існаванне - з сённяшняга дня ў вашых руках", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да выпускнікоў.

Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускі народ зможа з упэўненасцю глядзець у будучыню, калі моладзь будзе імкнуцца ствараць і быць на сваёй зямлі гаспадарамі, разумець і цаніць прыгажосць і дабро. Важна, каб маладыя людзі паважалі мудрыя традыцыі, завешчаныя продкамі, і стараліся пакінуць пасля сябе як мага больш добрага для будучых пакаленняў, дадаў Аляксандр Лукашэнка.Лукашэнка: Дабрабыт, стабільнасць, мірнае існаванне Беларусі знаходзяцца ў руках моладзі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі