У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Врс 2015

Лукашэнка: Cтабільная Беларусь па-ранейшаму будзе заставацца донарам рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі

29 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Стабільная Беларусь па-ранейшаму будзе заставацца донарам рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў агульнай дыскусіі 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы маем намер будаваць роўныя, узаемавыгадныя і паважлівыя адносіны з усімі краінамі свету, - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Для нас уяўляе асаблівую каштоўнасць добрасуседства і ўзаемадапамога. Таму мы імкнёмся сёння да мірнага ўрэгулявання крызісу ў нашай брацкай Украіне і ў іншых гарачых кропках планеты".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь прадоўжыць актыўную работу па процідзеянні агульным глабальным праблемам, перш за ўсё ў рамках міжнародных арганізацый. Паводле яго слоў, такія арганізацыі маюць вялікі вопыт і магчымасці.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на агульнай дыскусіі 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААНПрэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь можа прапанаваць міжнароднай супольнасці свой вопыт, няхай невялікі, вырашэння шэрага праблем. Напрыклад, па такіх напрамках, як пераадоленне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС або выкараненне гандлю людзьмі.

"Беларусь заўсёды будзе падтрымліваць любыя намаганні і ініцыятывы па ўмацаванні міжнароднага права. Гэта найважнейшы прыярытэт нашай знешняй палітыкі", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аднак, на думку Прэзідэнта Беларусі, аднаго міжнароднага права для забеспячэння міру і бяспекі на планеце недастаткова. "Неабходна на нацыянальным узроўні стварыць дастойныя ўмовы жыцця для кожнай канкрэтнай асобы. Глыбока перакананы, што адэкватна справіцца з гэтай задачай можа толькі моцная дзяржава", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс