VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Ліп 2016

Лукашэнка чакае свежых і разумных прапаноў па развіцці дзейнасці МНС

Лукашэнка чакае свежых і разумных прапаноў па развіцці дзейнасці МНС

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МНС мае патрэбу ў свежых і разумных ідэях па развіцці і ўдасканаленні дзейнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўшаноўвання выпуснікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што ад пажараў гіне вялікая колькасць людзей, неабходна ўжо ў бліжэйшай перспектыве справіцца з гэтай праблемай. "Патрэбны свежыя, узважаныя і разумныя ідэі і прапановы па развіцці, удасканаленні дзейнасці МНС, аптымізацыі кантрольнай дзейнасці", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што цяпер узрастае значнасць дзейнасці пагранічнага ведамства па адсочванні і прагназаванні магчымых выклікаў і пагроз пагранічнай бяспецы. "Таму неабходна прадоўжыць удасканаленне сістэмы забеспячэння пагранічнай бяспекі, у тым ліку актыўна ўкараняць новыя формы аховы нашых граніц", - упэўнены беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, важнейшай задачай супрацоўнікаў органаў унутраных спраў застаецца падтрыманне грамадскага парадку ў краіне, калі любы грамадзянін можа быць упэўнены ў сваёй бяспецы і бяспецы сваіх дзяцей. "Трэба паставіць жорсткі заслон распасюджванню наркаманіі, нарошчваць намаганні па барацьбе з крадзяжамі. Дзейснымі і рашучымі павінны стаць меры па пераадоленні і змяненні сітуацыі са злачыннасцю ў вёсцы. Асаблівая ўвага - абароне дзяцей і пажылых грамадзян", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Афіцэрам жа Узброеных Сіл, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, неабходна сканцэнтравацца на ўсямерным павышэнні ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, вывучцы і зладжанасці органаў упраўлення і войскаў, рэзультатыўнасці баевой падрыхтоўкі злучэнняў і воінскіх часцей. "Акцэнтаваць практычнае абучэнне войскаў на сучасных спосабах вядзення ўзброенай барацьбы, іх падрыхтоўку пад канкрэтныя задачы, вызначаныя планам абароны", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход