У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Ліп 2016

Лукашэнка: Cакрэт міралюбнасці беларусаў - у беражлівым захоўванні скарбаў мінулага

Лукашэнка: Cакрэт міралюбнасці беларусаў - у беражлівым захоўванні скарбаў мінулага

11 ліпеня, Александрыя /Кар. БЕЛТА/. Сакрэт міралюбнасці беларусаў - у беражлівым захоўванні скарбаў мінулага. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 ліпеня, выступаючы на свяце "Александрыя збірае сяброў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паважаць не толькі сваю культуру, але і творчыя дасягненні іншых народаў - гэта рыса беларускага нацыянальнага характару. Мы беражліва захоўваем скарбы мінулага і з задавальненнем знаёмімся з мастацтвам нашых суседзяў. Думаю, у гэтым сакрэт міралюбнасці і ўзаемаразумення, якімі славяцца беларусы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што такое стаўленне да жыцця - надзейная абарона ад міжнацыянальнай, рэлігійнай варожасці і іншых дэструктыўных з'яў, якія, на жаль, ахопліваюць сёння нават самыя цывілізаваныя краіны.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў гэтым годзе на свята "Александрыя збірае сяброў" прыбыла вялікая колькасць людзей. "За кароткі тэрмін літаральна на нашых вачах сціплая сустрэча землякоў на беразе Дняпра паступова ператварылася ў маштабны фестываль народнай культуры, - адзначыў беларускі лідар. - Сапраўды, апошнім часам і ў нас, і ў суседніх краінах расце цікавасць да сваіх каранёў і вытокаў нацыянальнай культуры".

Асабліва важна, на думку Аляксандра Лукашэнкі, што і моладзь імкнецца даведацца больш аб гісторыі роднага краю і авалодаць азамі традыцыйных промыслаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс