У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Снж 2016

Лукашэнка: Бізнес у Беларусі павінен больш актыўна ўдзельнічаць у дабрачыннасці і падтрымцы старых і дзяцей

Лукашэнка: Бізнес у Беларусі павінен больш актыўна ўдзельнічаць у дабрачыннасці і падтрымцы старых і дзяцей

30 снежня, Стаўбцоўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Бізнес у Беларусі павінен больш актыўна ўдзельнічаць у дабрачыннасці і падтрымцы старых і дзяцей. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання ў Стаўбцоўскім раёне Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, у гэтым пытанні ёсць станоўчы замежны вопыт. Ён даручыў прапрацаваць адпаведныя напрамкі і ў Беларусі. "Калі ты багаты чалавек, калі ў цябе мінімум мільён долараў у год даходу, чаму ты не можаш займацца гэтай дабрачыннасцю (зразумела, і падаткі заплаціў, і іншае), - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Прадумайце гэта пытанне. Можа, і абавязалаўкі нам не трэба ўводзіць. Проста папрасіць людзей, сарыентаваць іх на гэта, і людзі будуць пакрыху даваць гэтыя грошы. Самі ж будуць старымі. І не факт, што шмат грошай да такога ўзросту застанецца".

Прэзідэнт падкрэсліў, што дапамога старым і дзецям не павінна быць эпізадычнай, па нейкіх асобных падставах ці святах, але павінна праводзіцца на пастаяннай аснове. "Каб быў нейкі фонд. Аж да таго што яны няхай самі кантралююць гэты фонд. Але трэба падумаць, як гэта зрабіць", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс