У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Ліс 2015

Лукашэнка: Будаваць спартыўныя аб'екты і басейны трэба проста, танна і якасна

Лукашэнка: Будаваць спартыўныя аб'екты і басейны трэба проста, танна і якасна

12 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Будаваць спартыўныя аб'екты і басейны трэба проста, танна і якасна. Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе наведвання новага шматфункцыянальнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу "Мандарын" у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што бясплатна, за кошт бюджэту аб'ектаў дзяржаўных форм уласнасці створана дастаткова. "Такія палацы каштуюць дорага, і, адпаведна, паслугі - дарагія, што людзі павінны дакладна разумець", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Будаваць спартыўныя аб'екты і басейны трэба проста, танна і якаснаНа яго думку, цяпер трэба будаваць звычайныя, абсалютна танныя басейны і спартыўныя аб'екты. Ён даручыў у бліжэйшы час падрыхтаваць праекты недарагіх басейнаў і спартыўных комплексаў. "Усё павінна быць проста, танна, прыгожа і якасна", - лічыць кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён заўважыў, што якасць - самы галоўны фактар.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу кіраўніцтва Мінспорту і турызму, Мінгарвыканкама на магчымасць прыстасаваць пустуючыя памяшканні пад спартыўныя збудаванні. Паколькі такое выкарыстанне пустуючых памяшканняў не запатрабуе істотных затрат, а значыць, і паслугі тут будуць таннымі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс