У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Снж 2018

Лукашэнка: БЕЛТА з'яўляецца аператыўнай і дакладнай крыніцай навін аб падзеях у Беларусі і свеце

Лукашэнка: БЕЛТА з'яўляецца аператыўнай і дакладнай крыніцай навін аб падзеях у Беларусі і свеце

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва з'яўляецца аператыўнай і дакладнай крыніцай навін аб падзеях у Беларусі і свеце. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды 100-годдзя БЕЛТА, якое на ўрачыстым мерапрыемстве ў Нацыянальнай бібліятэцы зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускае тэлеграфнае агенцтва з'яўляецца аператыўнай і дакладнай крыніцай навін аб падзеях у Беларусі і свеце і па праву ўваходзіць у лік вядучых айчынных СМІ. Брэнд БелТА карыстаецца заслужанай павагай і даверам сярод шматлікіх замежных партнёраў, сумесна з якімі сёння паспяхова рэалізуюцца яркія медыяпраекты, ажыццяўляецца актыўны абмен перадавымі тэхналогіямі", - гаворыцца ў віншаванні.

Уладзімір Жаўняк таксама дадаў: "Ад сябе асабіста хачу пажадаць высокапрафесійнаму калектыву творчых поспехаў, бадзёрасці духу, міру, дабрабыту. Колькі б інфармацыі не захоўвала чалавечая памяць, тое, што робяць вашы карэспандэнты, фота- і відэааператары, унікальна".

"БЕЛТА - гэта ў першую чаргу людзі, калектыў, - адзначыў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч. - Тое, як яны па крупінках збіраюць інфармацыю, якая запатрабавана іншымі СМІ, - найвялікшы прафесіяналізм, найвялікшая заслуга. Вялікі вам дзякуй за тое, што вы асвятляеце ўсе напрамкі развіцця нашай дзяржавы і фарміруеце хроніку нашай Беларусі".

23 снежня Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву спаўняецца 100 гадоў. Штодзень беларуская інфармацыйная служба піша гісторыю краіны, якая складаецца з навін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс