У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Лют 2018

Лукашэнка: беларускія міратворцы гатовы стаць паміж канфліктуючымі бакамі ва Украіне пры дамоўленасці паміж Парашэнкам і Пуціным

Лукашэнка: беларускія міратворцы гатовы стаць паміж канфліктуючымі бакамі ва Украіне пры дамоўленасці паміж Парашэнкам і Пуціным

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія міратворцы гатовы стаць паміж канфліктуючымі бакамі ва Украіне пры дамоўленасці паміж Парашэнкам і Пуціным. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам пасля галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што калі б Беларусі даручылі адыграць нейкую ролю ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, яна выконвала б усё неабходнае, не займаючы чыю-небудзь пазіцыю.

"Я нават гаварыў абодвум прэзідэнтам, Парашэнку і Пуціну: вы не разлічвайце на тое, што я чый-небудзь буду. Я буду дакладна выконваць тое, аб чым вы, два прэзідэнты, дамовіцеся: стаць паміж - я стану, дамовіцеся вывесці 10 тыс. узброеных сіл Беларусі - мы паставім іх на граніцы, дзе вы скажаце, - вобразна выказаўся Прэзідэнт. - Але я не змагу зрабіць тое, аб чым вы не дамовіцеся".

Такая, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, пазіцыя Беларусі - сумленная і адкрытая. "У адваротным выпадку з нашай міратворчасці толку не будзе, калі мы зоймем чыю-небудзь пазіцыю", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт сказаў, што яшчэ ў першы год канфлікту Беларусь накіравала свае прапановы, як яго можна ўрэгуляваць. Аднак высокапастаўленыя чыноўнікі з Бруселя ў той час не прынялі іх. "І я цяпер лічу, што многія еўрапейцы зацікаўлены ў гэтым канфлікце, як бы яны сябе ні прадстаўлялі міратворцамі. Калі б прынялі - быў бы варыянт, - перакананы Прэзідэнт. - Сёння вярнуліся да палавінчатага варыянта таго, што я прапаноўваў: давайце і беларусаў уключым (гэта НАТА прапануе), таму што ім нібыта давярае Расія".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс