Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Снж 2014

Лукашэнка: Беларуская вытворчасць лякарстваў павінна быць на ўзроўні сусветных стандартаў

Лукашэнка: Беларуская вытворчасць лякарстваў павінна быць на ўзроўні сусветных стандартаў

9 снежня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларуская вытворчасць лякарстваў павінна быць на ўзроўні сусветных стандартаў. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 снежня, прымаючы з дакладам міністра аховы здароўя Васіля Жарко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб дамоўленасці да канца 2015 года мець у краіне мінімум 50 працэнтаў лякарстваў уласнай вытворчасці. Пры гэтым ён падкрэсліў, што лякарствы павінны адпавядаць сусветнаму ўзроўню: "Нам іншыя лякарствы не патрэбны, беларуская вытворчасць лякарстваў павінна быць на ўзроўні сусветных стандартаў".

"І наступнае - продаж на экспарт гэтых лякарстваў. Калі яны будуць па якасці горшымі, у нас жа не купяць ні ў Расіі, ні ва Украіне, ні ў Еўразійскім эканамічным саюзе, а тым больш у Еўрасаюзе. Таму павінна быць не менш як 50 працэнтаў і высокай якасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як ідуць справы ў гэтым пытанні. "Многія звяртаюць маю ўвагу на тое, што лякарствы мы вырабім, але яны не сертыфікаваныя па нейкіх там параметрах. Так гэта ці не? Так, трэба задаволіць свой попыт, таму што паўмільярда валюты мы на лякарствы кожны год, як мінімум, трацілі, а можа, нават больш, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Таму трэба імпартазамяшчэнне правесці. І другое - трэба на экспарт пастаўляць. Таму нікуды не дзенемся, трэба будзе сертыфікаваць і прадаваць. Як ідуць справы тут?"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі