У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Ліс 2019

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні добрасуседскіх адносін з ЕС

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні добрасуседскіх адносін з ЕС

25 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні ўзаемапаважлівых і добрасуседскіх адносін з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрамі замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і Фінляндыі Пека Хаавіста, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў якасці станоўчага моманту адзначыў тое, што візіт праходзіць менавіта цяпер - пасля заканчэння ў Беларусі парламенцкіх выбараў.

"Беларусь вельмі зацікаўлена ў выбудоўванні ўзаемапаважлівых, добрасуседскіх адносін не толькі з Еўрапейскім саюзам, але і з вашымі дзяржавамі - Швецыяй і Фінляндыяй. Я аб гэтым шмат разоў гаварыў на працягу многіх гадоў. Для нас вы з'яўляецеся ў некаторым сэнсе ўзорам гаспадарання. Мы вельмі падобныя на вашы краіны. У нас падобная эканоміка і, самае галоўнае, працавітыя, моцныя людзі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У нас многае атрымліваецца. У вас больш, у нас, можа, пакуль крыху менш. Але я спадзяюся, што вы нам падкажаце, у якім напрамку рухацца, перш за ўсё ў эканоміцы".

Прэзідэнт заявіў, што Беларусі цікавы перадавы вопыт Еўрасаюза ў многіх сферах, але спачатку трэба завяршыць працэс фарміравання дагаворна-прававой базы і падпісаць падрыхтаваныя дагаворы. "Пажадана не ставіць ніякіх папярэдніх умоў. Трэба рухацца ў гэтым напрамку. Вядома ж, перагаворы, дагаворы - гэта доўгі шлях, кампрамісы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Калі мы ўжо выпрацавалі адпаведныя дагаворы, прыйшлі да разумення таго, што нам трэба іх падпісваць і рухацца ў гэтым напрамку, то марудзіць з гэтым не трэба".

"Вы бачыце, што вакол нас робіцца. І малыя, і сярэднія дзяржавы павінны неяк бліжэй быць адна да адной. Аб'ядноўвацца, калі гэта магчыма, каб устаяць у гэтым цяжкім бурным свеце", - упэўнены Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў агульных інтарэсах, каб рэгіён стаў аазісам міру, спакою і працвітання. "Гэта галоўнае. Будзе гэта - будзем багатыя, будуць жыць нармальна нашы народы, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Менавіта да гэтага мы імкнёмся, фармулюючы свае мірныя ініцыятывы і пашыраючы ідэі, накіраваныя на зніжэнне напружанасці і ўмацаванне добрасуседства. Відавочна, што такія падыходы блізкія і вам. Нездарма так званая разрадка ў сямідзясятыя гады атрымала назву "Хельсінкі".

Гэта першы візіт кіраўніка шведскага знешнепалітычнага ведамства ў Беларусь, а міністр замежных спраў Фінляндыі прадстаўляе краіну, якая старшынствуе цяпер у Савеце Еўрапейскага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс