У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Снж 2015

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў крэдыце МВФ з улікам нацыянальных інтарэсаў

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў крэдыце МВФ з улікам нацыянальных інтарэсаў

1 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў крэдыце МВФ з улікам нацыянальных інтарэсаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб ходзе перагавораў па праграме пашыранага фінансавання з МВФ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адбыліся сустрэчы з кіраўніком МВФ у Нью-Ёрку, а таксама ў Мінску з прадстаўнікамі, якія вядуць перагаворы з нашым урадам. "Мы не знайшлі нейкіх праблем ва ўзгадненні праграм з МВФ. Тое, што прапануецца, разумна, і рана ці позна давядзецца рэалізоўваць. Але пытанне адно - калі, у якія тэрміны, і, самае галоўнае, якія ў выніку гэтага будуць наступствы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў: "Хачу, каб ва ўрадзе і Нацыянальным банку цудоўна разумелі маю пазіцыю. Але я яшчэ раз падкрэсліваю: рэзаць па жывым, і невядома навошта, каб дагадзіць каму-небудзь я не збіраюся". "Мы пойдзем толькі на такія, як вы іх называеце, рэформы (гэта нават не рэформы, гэта нармальнае функцыянаванне дзяржавы), дык вось, мы пойдзем толькі на ўдасканаленне таго, што ў нас ёсць. Толькі тады пойдзем, калі будзем упэўнены, што ў выніку, напрыклад, павышэння тарыфаў на ЖКГ, людзі змогуць заплаціць па рахунках", - запэўніў Прэзідэнт.

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў крэдыце МВФ з улікам нацыянальных інтарэсаўЁн таксама закрануў тэму прыватызацыі: "Калі гэта прыватызацыя, то мы павінны быць упэўнены, што гэта будзе прыватызацыя сумленная, чыстая, адкрытая і, самае галоўнае, - канкурэнтная, у тым ліку пры прыватызацыі таго або іншага прадпрыемства".

Што датычыцца пытання павышэння пенсійнага ўзросту, то Прэзідэнт заявіў: "Калі мы гаворым аб тым, што нам трэба павышаць пенсійны ўзрост, што нам, дарэчы, МВФ настойліва рэкамендуе, я перад выбарамі гэта сказаў, гэта мая абсалютная перакананасць - нам трэба павышаць пенсійны ўзрост, і назваў прычыны. Але пры гэтым сказаў, што мы павінны параіцца з народам. Я даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта, думаю, яны ўжо выпрацавалі нейкі алгарытм, як з народам параіцца".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы заўважыў: "Калі не мы сёння гэта зробім, то ўсё гэта ляжа на нашых дзяцей. Калі ва ўрадзе ў некага трэнд бегчы паперадзе паравоза, то я хачу папярэдзіць - не рабіце гэтага".

Як перакананы Аляксандр Лукашэнка, неабходна зыходзіць з інтарэсаў народа. "Мы павінны дзейнічаць у інтарэсах уласнага народа. Калі ў МВФ нас не падтрымаюць і не зразумеюць, у гэтым няма трагедыі. Мы будзем далей з імі працаваць або не працаваць наогул, галоўнае - гэта наш народ і дзяржава. Яны (МВФ. - Заўвага БЕЛТА) усю праграму пералічылі, я нідзе не сказаў ім не - ні па тарыфах, ні па ўзросце, ні па зарплаце. Ні з сяго ні з таго рабіць нельга, зламаем краіну, пакрыўдзім народ, дэстабілізуем абстаноўку і страцім у выніку сэнс".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ўсё неабходна рабіць разумна і ўзважана. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў адзначыў: "Гэта, па сутнасці, меры, якія мы ўжо рэалізоўваем або плануем рэалізаваць у бліжэйшай перспектыве з улікам патрэбнасцей эканомікі. Пытанне толькі ў тэрмінах і хуткасці рэалізацыі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс