У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Сак 2017

Лукашэнка: Беларусь з найвялікшай павагай ставіцца да Грузіі і яе народа

Лукашэнка: Беларусь з найвялікшай павагай ставіцца да Грузіі і яе народа

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з найвялікшай павагай ставіцца да Грузіі і яе народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, якія праходзяць у фармаце сам-насам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы заўсёды рады бачыць нашых грузінскіх братоў у Беларусі. У нас больш, чым агульная гісторыя. На тэрыторыі Беларусі за яе вызваленне змагаліся тысячы грузінскіх грамадзян. Шмат, на жаль, загінула нашых братоў грузін, вызваляючы і абараняючы Беларусь. Гэта тая частка гісторыі, якая ніколі не забываецца і не можа быць забыта. Таму вы для нас вельмі блізкія людзі, і мы заўсёды з найвялікшай павагай ставіліся і ставімся не толькі да вашай гісторыі, але і да людзей, якія пражывалі на гэтым гераічным кавалачку зямлі, імя якому сёння - свабодная і незалежная Грузія", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што краіны не маюць супярэчнасцей у палітычных адносінах, і падзякаваў Георгію Маргвелашвілі за тую пазіцыю, якую займае Грузія ў міжнародных арганізацыях, падтрымліваючы Беларусь.

Асаблівую ўдзячнасць Аляксандр Лукашэнка выказаў за шчырае інтэрв'ю Прэзідэнта Грузіі беларускаму тэлебачанню. "Людзі з вялікім захапленнем, натхненнем успрынялі гэтыя чалавечыя нюансы, калі вы расказвалі пра сваё асабістае, сямейнае, пра тое, што нават там ёсць нешта беларускае", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс