У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Крс 2017

Лукашэнка: Беларусі цікавы вопыт Кітая ў арганізацыі маштабных спартыўных мерапрыемстваў

Лукашэнка: Беларусі цікавы вопыт Кітая ў арганізацыі маштабных спартыўных мерапрыемстваў

10 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусі напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў цікавы вопыт Кітая ў арганізацыі маштабных міжнародных спартыўных мерапрыемстваў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з членам Дзяржсавета КНР, міністрам грамадскай бяспекі Го Шэнкунем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт засяродзіў увагу на маючых адбыцца ў Беларусі вялікіх спаборніцтвах. "Напярэдадні правядзення буйнейшага масавага спартыўнага мерапрыемства - II Еўрапейскіх гульняў - нам вельмі важны вопыт, які вы набылі пры падрыхтоўцы і правядзенні Алімпіяды ў 2008 годзе", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на той факт, што беларускі бок "удзяляе вялікую ўвагу новым выклікам і некаторым старым праблемам, што абвастрыліся, - экстрэмізму, тэрарызму, сепаратызму". Гэта зло, супраць якога актыўную барацьбу вядзе Кітайская Народная Рэспубліка, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

У ліку іншых актуальных сусветных праблем сучаснасці Прэзідэнт назваў кіберзлачыннасць, актыўную міграцыю. "Па гэтых напрамках яшчэ трэба будзе выпрацаваць сур'ёзныя мерапрыемствы для актыўнага супрацоўніцтва, - лічыць кіраўнік дзяржавы. - Словам, праблем нямала, таму і работы для праваахоўных ведамстваў дзвюх краін будзе таксама шмат". Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускі бок да гэтага гатовы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс