7 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусі трэба дамовіцца з Расіяй аб узаемным прызнанні віз. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пашыраным пасяджэнні Выканкама НАК па пытанні правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Па лібералізацыі візавага рэжыму вопыт ёсць - чэмпіянат свету па хакеі. Таму давайце ў гэтым напрамку дзейнічаць. Трэба з расіянамі дамовіцца аб вырашэнні пытання ўзаемнага прызнання віз і аб усім, што з гэтага вынікае", - даручыў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама адзначыў важную ролю, якую павінна адыграць МЗС Беларусі ў арганізацыі і падрыхтоўцы да гульняў. "Зняць пытанні - візы, на граніцы, запрашэнні. Садзейнічаць будзем. У нас цэлая армія дыпламатычных работнікаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.