Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Врс 2014

Лукашэнка: Беларусь стараецца па магчымасці ўціхамірыць сітуацыю ва Украіне

Лукашэнка: Беларусь стараецца па магчымасці ўціхамірыць сітуацыю ва Украіне

9 верасня, Гатава /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў тым, каб не было эскалацыі канфлікту ва Украіне, і, наколькі гэта магчыма, стараецца ўціхамірыць там сітуацыю. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, размаўляючы з работнікамі Мінскага вытворчага гарбарнага аб'яднання, размешчанага ў Гатаве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва Украіне ідзе братазабойчая вайна, я ўжо не раз аб гэтым гаварыў. Гэта канкурэнцыя, гэта процістаянне, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Вы разумееце, каму гэта выгадна. Гэта нам нявыгадна, гэта Украіне нявыгадна, ды і Расіі нявыгадна. Чаму Украіне? Таму што іх людзі гінуць на іх тэрыторыі. Таму што гэта дэстабілізуе абстаноўку ва Украіне. Гэта не патрэбна нікому - гэта разбурае ўвесь уклад жыцця".

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на ролі існуючых сёння інфармацыйных войнаў, у тым ліку ва ўкраінскім канфлікце. "Сёння гэта не тая вайна, што была некалі, ідзе інфармацыйная вайна. Не бойцеся інфармацыйных войнаў, слухайце ўсё і дзяліце на 10", - сказаў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што супраць Беларусі таксама вялася інфармацыйная вайна. Але мы змаглі выстаяць, таму трэба глядзець спакойна на гэтыя інфармацыйныя войны, заклікаў Прэзідэнт.

Прэзідэнт лічыць важным, каб украінская сітуацыя не распаўсюджвалася за межы гэтай краіны. Ён таксама падкрэсліў: "Глыбінныя прычыны сітуацыі, што ўзнікла ва Украіне, - не ў амерыканцах і не ў еўрапейцах, а ў іх саміх". "Гэта карупцыя, развал улады, бандытызм - усё пачалося адтуль і далей - больш. А калі ўбачылі, што ў цэнтры Еўропы разгараецца канфлікт, тады пачалі ўжо дровы падкідваць", - выказаў меркаванне кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў, што Беларусь можа працаваць толькі на мір, каб уціхамірыць там сітуацыю. Прэзідэнт запэўніў, што ў Беларусі будзе спакойная сітуацыя: "Калі ў нас у эканоміцы будзе нармальна, калі нашы людзі будуць заняты справай, тады і мірна будзе ў краіне. Трэба жыць у сваёй краіне і займацца мірнай справай".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі