У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Крс 2013

Лукашэнка: Беларусь разлічвае на нармалізацыю беларуска-еўрапейскіх адносін у перыяд старшынства Літвы ў ЕС

Лукашэнка: Беларусь разлічвае на нармалізацыю беларуска-еўрапейскіх адносін у перыяд старшынства Літвы ў ЕС

16 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на нармалізацыю беларуска-еўрапейскіх адносін у перыяд старшынства Літвы ў Еўрасаюзе ў другой палавіне 2013 года. Аб гэтым сёння, прымаючы даверчыя граматы ў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Літвы ў Беларусі Эвалдаса Ігнатавічуса, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Разлічваем, што літоўскае старшынства ў ЕС у другой палавіне 2013 года стане перыядам актыўнай нармалізацыі беларуска-еўрапейскіх адносін", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь з Літвой аб'ядноўваюць агульная гісторыя, культура, каштоўнасці і традыцыі. "Нам, як кажуць, няма чаго дзяліць. У дзвюх краін шмат сумесных інтарэсаў у галіне бяспекі, гадлю, прамысловай кааперацыі. Неабходна разам выкарыстоўваць і прымнажаць існуючы транспартна-лагістычны патэнцыял. Мы гатовы зрабіць нашы адносіны ўзорам сапраўднага добрасуседства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Калі Літва хоча з намі супрацоўнічаць, а яна хоча, і калі Літва збавіцца ад нейкіх там націскаў збоку, мы выбудуем такія адносіны, якія ад нас хочуць нашы народы, і не толькі народы, - палітычная эліта і ў вас, і ў нас. Мы да гэтага гатовы, будзьце ў гэтым упэўнены", - лічыць Прэзідэнт Беларусі.

"Я разумею і вас, і кіраўніцтва Літвы, я ўсё разумею і бачу, але, тым не менш, трэба паціху неяк скідваць цяжар і аковы знешняга ўздзеяння", - падкрэсліў беларускі лідар. Пры гэтым ён нагадаў, што ў 90-я гады Літва першая не пабаялася зрабіць так, як яна лічыла патрэбным, і стойка гэта вытрымала.

Звяртаючыся да замежных дыпламатаў, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Вы нікому не верце, што наша краіна - ізгой, як некаторыя пішуць, што гэта краіна, якая не заслугоўвае ўвагі, недэмакратычная краіна, і ўвогуле тут дыктатура. Думаю, будучы пасламі, вы цудоўна разберацеся ў сітуацыі ў Беларусі".

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс