У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Крс 2017

Лукашэнка: Беларусь, Расія і Казахстан павінны разам змагацца з крызіснай сітуацыяй

Лукашэнка: Беларусь, Расія і Казахстан павінны разам змагацца з крызіснай сітуацыяй

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь, Расія і Казахстан павінны разам змагацца з крызіснай сітуацыяй, а не паасобку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір", паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што, калі супраць Расіі ўвялі санкцыі, гэта паўплывала на эканамічнае развіццё суседніх з ёй дзяржаў, у прыватнасці Беларусі і Казахстана. "І замест таго каб разам выбірацца з гэтай сітуацыі (гэта датычыцца перш за ўсё галоўнага нашага саюзніка - Расіі), мы пачалі ажыццяўляць дзеянні, каб неяк у адзіночку выбрацца з яе", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Для гэтага дзяржавы прыкрываюць свой рынак, уводзяць забароны і абмежаванні на пастаўкі рознай прадукцыі з суседніх краін. "Гэта значыць, спрабуем адысці адзін ад аднаго і абараніцца ў адзіночку. Гэта няправільна ў гэтай сітуацыі. Трэба дзейнічаць разам, разам будзе лягчэй, - лічыць Прэзідэнт. - Хіба гэта нармальна, што ў нас у мінулым, па-мойму, годзе амаль на 40 працэнтаў знізіўся тавараабарот, у гэтым годзе ідзе спад тавараабароту? Гэта ненармальна".

"Хто б мог падумаць, што мы на роўным месцы пачнём спатыкацца? Гэта ненармальна. Павінны працаваць усе нашы дзяржаўныя органы і структуры і не выводзіць гэтыя праблемы на самы высокі ўзровень, калі іх можна вырашаць на ведамасным узроўні, нават не на ўрадавым", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс