У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Врс 2015

Лукашэнка: Беларусь прыхільна да сапраўдных правоў чалавека і ніколі не дазволіць іх палітызацыі

Лукашэнка: Беларусь прыхільна да сапраўдных правоў чалавека і ніколі не дазволіць іх палітызацыі

28 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь прыхільна да сапраўдных правоў чалавека і ніколі не дазволіць іх палітызацыі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 27 верасня з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Зейдам Раадам аль-Хусэйнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок з вялікім задавальненнем супрацоўнічае з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. "У нас практычна няма ніякіх праблем у супрацоўніцтве з вашым офісам. Як мяне інфармавалі, апошнім часам мы паспяхова прайшлі ўніверсальны перыядычны агляд у Савеце ААН па правах чалавека", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Зейдам Раадам аль-ХусэйнамПрэзідэнт запэўніў, што Беларусь будзе і далей прыхільна да сапраўдных правоў чалавека. "Але хачу шчыра сказаць: мы ніколі не дазволім, каб нам навязвалі так званыя правы чалавека і палітызавалі іх. Гэта абсалютна непрымальна, і я ведаю ваш пункт гледжання: вы ніколі не віталі палітызацыю правоў чалавека", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за падтрымку беларускай ініцыятывы па барацьбе з гандлем людзьмі. "Хачу запэўніць, што мы будзем прыхільны да гэтай палітыкі, наколькі магчыма, мы будзем пашыраць яе ва ўсім свеце, але самае галоўнае - мы будзем добрым прыкладам для іншых дзяржаў у барацьбе з гандлем людзьмі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за ўзаемадзеянне з офісам па шэрагу пытанняў, уключаючы барацьбу з гандлем людзьмі і праблематыку дыскрымінацыі.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Зейдам Раадам аль-Хусэйнам

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс