Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Чэр 2014

Лукашэнка: Беларусь паказвае ўсяму свету прыклад захавання сапраўдных каштоўнасцей

Лукашэнка: Беларусь паказвае ўсяму свету прыклад захавання сапраўдных каштоўнасцей

8 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь паказвае ўсяму свету прыклад захавання сапраўдных каштоўнасцей у жыцці людзей. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня ў размове з ветэранамі пасля цырымоніі закладкі памятнай капсулы на месцы стварэння мемарыяльнага комплексу "Трасцянец", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт пажадаў ветэранам яшчэ доўгіх гадоў жыцця і падкрэсліў, што ў многім менавіта яны, а не помнікі садзейнічаюць перадачы маладому пакаленню памяці аб мінулай вайне і пасляваенных гадах. "Як бы мы тут гучна ні гаварылі аб нашых перамогах, аб горы і няшчасці, чалавечая памяць устроена так, што мы забываем усё, што было. І калі апошні з вас пакіне гэта жыццё - будзе вялікая праблема. Баюся, што помнікі ваш адыход з жыцця не запоўняць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Вы мне давалі клятву гадоў 5-10 таму, што вы будзеце жыць. Гэта галоўнае. Пакуль жывыя вы, тыя, хто бачылі і перажылі вайну і пасляваенныя гады, да таго часу наша моладзь будзе добра помніць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што стараецца ініцыіраваць будаўніцтва помнікаў, мемарыялаў і ў тым ліку новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны, "каб людзі, якія прыйдуць нават пасля нас, не забылі аб тым страшным горы".

Лукашэнка 8 чэрвеня з ветэранамі пасля цырымоніі закладкі памятнай капсулыАкрамя таго, Прэзідэнт згадаў аб падзеях у Еўропе, дзе часам адмаўляюцца і ставяцца пад сумненне традыцыйныя каштоўнасці, разбураюцца адвечныя ўстоі. "Няхай я, мяне не разумелі або не разумеюць у Еўропе...Праўда, прасвятленне надыходзіць, як я ўбачыў учора ва Украіне, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Людзі, якія жывуць, працуюць у Еўропе, занепакоены тым, што там адбываецца. Бяда. І я ганаруся тым, што мой народ - вы з'яўляецеся апорай гэтых каштоўнасцей".

"Цяпер нам аддаюць даніну павагі, што мы засталіся тымі людзьмі, якія павінны жыць на гэтай зямлі і паказваць прыклад іншым, як трэба жыць і будаваць адносіны. Мы паказваем сапраўдныя каштоўнасці ўсёй Еўропе, усяму свету і імкнёмся да захавання гэтых каштоўнасцей. Так, нам не проста. Нас дзяўблі і яшчэ будуць за гэта дзяўбці. Але гэтаму святому мы здрадзіць не можам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка 8 чэрвеня з ветэранамі пасля цырымоніі закладкі памятнай капсулы Прэзідэнт адзначыў, што многія менавіта за гэта цэняць Беларусь і нават імкнуцца пераехаць сюды. "Ідзе вялікае перасяленне людзей, прытым не проста бежанцаў, а багатых людзей, сярэднага класа. І гэта дзякуючы таму спакою і міру, які мы сёння маем", - сказаў Прэзідэнт.

"Надыдзе час, і мы будзем багаты матэрыяльна, таму што мы багаты духоўна", - упэўнены беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі