У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Снж 2015

Лукашэнка: Беларусь па-суседску зацікаўлена ў міры на ўкраінскай зямлі

Лукашэнка: Беларусь па-суседску зацікаўлена ў міры на ўкраінскай зямлі

15 снежня, Масква /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь па-суседску зацікаўлена ў міры на ўкраінскай зямлі. Аб гэтым сёння заявіў у Маскве журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Абмяркоўваючы міжнародны парадак дня, прэзідэнты гаварылі аб Украіне, аб сітуацыі на Блізкім Усходзе, аб іншых гарачых кропках планеты. "Беларусь па-суседску зацікаўлена ў міры на ўкраінскай зямлі", - сказаў лідар беларускай дзяржавы. Такой жа пазіцыі краіна прытрымліваецца і наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе. "І разыходжанняў у нас з Прэзідэнтам Расіі абсалютна няма па гэтых праблемах", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Зямлю трасе ад міжусобіц і ўзброеных канфліктаў. Бежанцы вылічваюцца ўжо мільёнамі. Міжнародны тэрарызм кінуў выклік усяму свету. Толькі за апошні месяц мы сутыкнуліся з чарадой бесчалавечных, варварскіх дзеянняў тэрарыстаў, якім няма і не можа быць апраўдання", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску