У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Ліп 2019

Лукашэнка: Беларусь ніколі і ні за якія грошы не стане рваць адносіны з брацкай Расіяй

Лукашэнка: Беларусь ніколі і ні за якія грошы не стане рваць адносіны з брацкай Расіяй

26 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь ніколі і ні за якія грошы не стане рваць адносіны з брацкай Расіяй. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы хочам добрых адносін з Заходняй Еўропай, з Еўропай наогул, Еўрасаюзам, ЗША. Я як чалавек, які ў палітыцы нямала гадоў, разумею гэта і разумею, што значыць ЕС і Амерыка, але мы ніколі і ні за якія грошы не станем ірваць нашы адносіны з брацкай Расіяй", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы прадоўжыў: "Гэта наша Расія, гэта нашы людзі, якія нас паважаюць, і дзе рэйтынг Прэзідэнта Беларусі ў шматнацыянальнай Расіі - за 60 працэнтаў. Чаму мы павінны скоса глядзець на гэту краіну, якая ў цяжкую хвіліну заўсёды нам падстаўляла плячо, але гэта не значыць, што мы можам адступацца ад сваіх прынцыповых інтарэсаў адносна Захаду, Усходу, Кітайскай Народнай Рэспублікі, з якімі ў нас добрыя адносіны і агульныя інтарэсы. Гэтага ніколі не будзе, ды вы гэта і бачыце. Я вам гавару гэта публічна і шчыра. Хачу, каб вы разумелі нашу палітыку".

"Хачу, каб вы засвоілі і не слухалі розныя разважанні, што мы туды-сюды, ад некага залежныя. Свет узаемазалежны: вы ад некага залежыце, мы ад некага залежым, ад нас нехта залежыць, так магу сказаць пра Латвію, Літву, Эстонію. Мы невялікія дзяржавы, хоць маленькіх дзяржаў не бывае, таму што ўсе народы роўныя, і нешматлікія, і шматлікія. Мы з таго таксама зыходзім. Не можа дзяржава мець перавагу па плошчы або насельніцтве над кімсьці, я гэта наогул не ўспрымаю". Ён падкрэсліў, што ў гэтым сутнасць незалежнасці Беларусі. "За гэта выступаюць заўсёды і балтыйскія дзяржавы, у тым ліку Латвія. Можаце быць упэўнены, што вы маеце адносіны з суверэннай незалежнай дзяржавай. Так, думаю, будзе заўсёды, прынамсі, пакуль я Прэзідэнт, гэта дакладна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ўдзячны за запрашэнне наведаць Латвію і абавязкова наведае гэту краіну. Галоўнае, каб быў добры вынік ад такой паездкі і для гэтага патрэбна добрая прапрацоўка пытанняў двухбаковага парадку дня. Ён перадаў самыя добрыя пажаданні кіраўніцтву і народу Латвіі. Таксама Прэзідэнт сказаў, што ў Беларусі заўсёды рады бачыць прадстаўнікоў Латвіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску