Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Ліп 2014

Лукашэнка: Беларусі неабходна максімальна прагматычна выкарыстоўваць сучасныя сусветныя тэндэнцыі

Лукашэнка: Беларусі неабходна максімальна прагматычна выкарыстоўваць сучасныя сусветныя тэндэнцыі

17 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусі неабходна максімальна прагматычна выкарыстоўваць сучасныя сусветныя тэндэнцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падзеі ва Украіне, якія паставілі свет на мяжу новай халоднай вайны, наглядна прадэманстравалі, што дзеючая сістэма міжнароднай бяспекі, на жаль, не працуе. У той жа час завяршэнне вострай фазы сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу класічным чынам супала з перадзелам сфер уплыву", - адзначыў Прэзідэнт.

"Гэта новая сітуацыя справакавала рэзкі рост інтарэсу да нашага рэгіёна з боку асноўных вядучых сусветных дзяржаў. І нам трэба дасканала прааналізаваць гэту сітуацыю, выкарыстаць яе максімальна прагматычна для пашырэння сваіх нацыянальных інтарэсаў, абароны цэласнасці і незалежнасці краіны", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, рэаліі сённяшняга дня такія, што імкненне вядучых сусветных ігракоў задзейнічаць сілавыя метады, націск, эканамічныя і рэсурсныя перавагі ствараюць дадатковыя крыніцы напружанасці. "Для пашырэння сваіх інтарэсаў выкарыстоўваюцца двайныя стандарты, навязванне ўласнай мадэлі развіцця, а часам і непрыкрыты цынізм, - адзначыў Прэзідэнт. - Усё гэта павышае ступень нявызначанасці, стварае складаныя суадносіны плюсоў і мінусаў для такіх дзяржаў, як Беларусь, прымушаючы знаходзіць нестандартныя рашэнні, каб упісацца ў існуючую геапалітычную рэальнасць".

"У гэтых няпростых умовах дзякуючы нашай шматвектарнай палітыцы мы змаглі выбудаваць устойлівую мадэль супрацоўніцтва з большасцю краін свету. Беларусь ведаюць і паважаюць як дзяржаву, якая праводзіць сапраўды самастойную знешнюю палітыку, уносіць істотны ўклад ва ўмацаванне міжнароднай бяспекі. Але самае галоўнае - мы навучыліся процістаяць любому, нават самаму магутнаму знешняму націску", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі