VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Лют 2017

Лукашэнка: Беларусь не імкнецца ў НАТА

Лукашэнка: Беларусь не імкнецца ў НАТА

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не імкнецца ў НАТА. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ў НАТА не імкнёмся. Мы свята беражом нашу дамоўленасць аб абароне нашай прасторы, як я заўсёды гавару, нашай Айчыны - Беларусі і Расіі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прадаўжаючы тэму адносін з Расіяй, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Я хацеў бы, каб гэты канфлікт наверсе ні ў якім разе не апусціўся да нізоў. Таму, я вас вельмі прашу, ніколі не крыўдзіце расіян, яны да нас прыязджаюць, адпачываюць, і не бясплатна гэта робяць. Гэта нашы людзі. Прэзідэнты прыходзяць і адыходзяць, а народы застаюцца - гэта галоўнае".

"Рана ці позна мы ўсё роўна дамовімся. А то з'яўляецца: вось быццам войскі ўвядуць, акупіруюць. Ніхто нас не акупіруе, ніхто да нас войскі не прывядзе, ніякай вайны не будзе. Мы будзем абараняць сябе і сваю незалежнась, мы хочам "людзьмi звацца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход