Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Крс 2016

Лукашэнка: Беларусь можа і павінна адыгрываць больш актыўную і значную ролю ў сусветнай палітыцы

Лукашэнка: Беларусь можа і павінна адыгрываць больш актыўную і значную ролю ў сусветнай палітыцы

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа і павінна адыгрываць больш актыўную і значную ролю ў сусветнай палітыцы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што не Беларусь ірвецца да таго, каб адыгрываць больш актыўную і значную ролю ў сусветнай палітыцы. "Ад нас гэтага патрабуюць ужо сусветныя дзяржавы, а па нейкіх пытаннях і просяць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Сёння Беларусь - гэта апора бяспекі ў рэгіёне. У нас няма канфліктаў ні па рэлігійнай, ні па нацыянальнай прыкметах. Мы ніколі не стваралі і не ствараем праблем суседзям. І ніколі не будзем іх ствараць", - гарантаваў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што шматвектарнасць знешняй палітыкі як была, так і застаецца асноўным прынцыпам Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі