Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Снж 2014

Лукашэнка: Беларусь гатова заўсёды аказваць дапамогу Украіне

Лукашэнка: Беларусь гатова заўсёды аказваць дапамогу Украіне

21 снежня, Кіеў /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь гатова заўсёды аказваць дапамогу Украіне. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Кіеве са сваім украінскім калегам Пятром Парашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу, каб ва Украіне было добра. Многія гэта разумеюць, як нейкія гульні і г.д. Я ведаю, што вы не так гэта ўспрымаеце. Вы Прэзідэнт, вам балюча. Мне таксама балюча. І я з гэтага зыходжу", - адзначыў беларускі лідар.

"Таму, калі трэба будзе, я вам яшчэ раней сказаў: трэба будзе ад Беларусі нешта - скажы, мы табе за суткі ўсё зробім, што ты папросіш. Усё, што Прэзідэнт Украіны ні прасіў, публічна гавару, мы заўсёды ўсё рабілі. І так будзе надалей", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

"Для нас гэта не гульня. Не толькі таму, што тавараабарот, а таму, што мы суседзі, мы побач жывём, мы родныя людзі", - дадаў ён.

"Мне гавораць: вось Лукашэнка там нечага баіцца. Я не баюся, - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Давайце гэта рабіць непублічна. Давайце наогул нікому гаварыць нічога не будзем, а будзем рабіць тайна, але толькі, каб быў прагрэс у гэтым напрамку".

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Пятра Парашэнку не гаварыць пра заслугу Прэзідэнта Беларусі адносна мінскіх дамоўленасцей. "Вы пазванілі мне: арганізуй, дапамажы, нашы людзі прыедуць, прыедуць прадстаўнікі. Я арганізатар, я не міратворац і не пасрэднік", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на сітуацыю ва Украіне, двухбаковы тавараабарот не ўпаў, а наадварот дэманструе рост. Больш таго, Украіна сёння зацікаўлена ў куплі беларускіх тавараў па шырокім спектры. "У нас наогул няма ні цэнта запазычанасці з боку Украіны. Поўнасцю стапрацэнтна аплачаны нашы кантракты з вамі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі