Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Врс 2015

Лукашэнка: Беларусь гатова дапамагаць Таджыкістану ў любую мінуту

14 верасня, Душанбэ /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь гатова дапамагаць Таджыкістану ў любую мінуту. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў вялікую працавітасць таджыкскага народа. Ён звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на складаныя ўмовы для земляробства, тут атрымліваюць два ўраджаі збожжа і практычна падышлі да таго, каб забяспечваць свае патрэбнасці. "Гэта вялікае дасягненне", - лічыць беларускі лідар. Ён выказаў перакананне, што ў такога працавітага народа абавязкова добрае будучае.

Лукашэнка: Беларусь гатова дапамагаць Таджыкістану ў любую мінуту"Я разумею, што вам складана. Прырода падкідвае розныя сюрпрызы. Вы ведаеце, мы гатовы вам дапамагчы ў любую мінуту", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Ён адзначыў, што закрытых тым у беларуска-таджыкскіх адносінах няма. Беларусь адкрыта для развіцця ўзаемадзеяння па шырокім спектры: ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да абараназдольнасці. "Мы гатовы супрацоўнічаць ва ўсіх напрамках, і ўсё, што мы можам, - мы заўсёды гатовы рабіць для нашых братоў таджыкаў", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка: Беларусь гатова дапамагаць Таджыкістану ў любую мінуту"Ведаю, што вы прыкладаеце грандыёзныя намаганні па забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне. Гэта няпроста даецца, але вы мужна змагаецеся за мір і спакой у сваёй дзяржаве", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што гэтыя праблемы будуць абмеркаваны на маючым адбыцца пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. "Вы нашы блізкія родныя браты, і мы, зразумела, павінны рабіць усё, каб ваш народ адчуваў сябе ў бяспецы", - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Эмамалі Рахмон звярнуў увагу на тое, што ў Таджыкістане са шчырымі пачуццямі, сімпатыяй ставяцца да беларускага народа. "Нас радуе, што беларуска-таджыкскае ўзаемадзеянне прадаўжае развівацца ўстойліва, дынамічна", - сказаў Прэзідэнт Таджыкістана. На яго думку, сустрэчы і перагаворы на вышэйшым узроўні дэманструюць агульную зацікаўленасць да паступальнага развіцця беларуска-таджыкскіх адносін па ўсім спектры супрацоўніцтва. "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам узняць узровень шматпланавага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на больш высокі", - падкрэсліў Эмамалі Рахмон.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс