9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская армія і народ гатовы адбіць любую знешнюю агрэсію і захаваць незалежнасць краіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на парадзе войскаў Мінскага гарнізона ў азнаменаванне 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Прэзідэнта, праводзячы міралюбівую знешнюю палітыку, Беларусь будуе свой моцны і надзейны дом. Абараняць яго будуць сучасныя Узброеныя Сілы.
"Цяпер патэнцыял беларускай арміі ацэньваецца ваеннымі экспертамі як адзін з самых высокіх ва Усходняй Еўропе. Вялікая работа праведзена па ўмацаванні баявой гатоўнасці войскаў, тэрытарыяльнай абароны. Узрасла канкурэнтаздольнасць абароннага сектара эканомікі. Створаны новыя перспектыўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Беларуская армія падвергнута самай глыбокай мадэрнізацыі, каб яна магла адказаць на любыя сучасныя выклікі", - дадаў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў актыўнае развіццё супрацоўніцтва з Расіяй. "Абараняючы мірную працу, мы разам забяспечваем нашу ваенную бяспеку", - сказаў ён.-0-