VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Май 2016

Лукашэнка: Беларусь гатова абмеркаваць з Туркменістанам супрацоўніцтва на фоне няпростай сітуацыі ў свеце

Лукашэнка: Беларусь гатова абмеркаваць з Туркменістанам супрацоўніцтва на фоне няпростай сітуацыі ў свеце

11 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова абмеркаваць з Туркменістанам шырокі спектр пытанняў узаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўмовах няпростай сітуацыі ў свеце. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што рады чарговы раз вітаць на беларускай зямлі высокага туркменскага госця. Ён таксама з задавальненнем адзначыў, што заўсёды рады бываць на туркменскай зямлі. "Мяне заўсёды ўражвае навізна ў Ашхабадзе, і мы паціху пачынаем пераймаць усё лепшае ў вас. У той жа час мы гатовы і дзелімся з вамі сваім перадавым вопытам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць прыезду ў Мінск Гурбангулы Бердымухамедава. Ён адзначыў, што на перагаворах трэба будзе разгледзець двухбаковае супрацоўніцтва, а таксама "сітуацыю ў свеце і тое, як яна ўплывае на беларуска-туркменскія адносіны, і што нам трэба зрабіць яшчэ, каб пераадолець тыя негатыўныя з'явы, якія ўплываюць на нас, і не дапусціць большага ўплыву на нашы краіны".

Лукашэнка: Беларусь гатова абмеркаваць з Туркменістанам супрацоўніцтва на фоне няпростай сітуацыі ў свецеКіраўнік беларускай дзяржавы акцэнтаваў увагу на той няпростай сітуацыі, што складваецца ў свеце: "І мы - тыя дзяржавы, якія залежаць ад сусветнай кан'юнктуры, хто больш, хто менш, і няма, напэўна, у свеце дзяржаў, якія не залежалі б".

"Гэта значыць, аб'ём пытанняў для абмеркавання ёсць, і ён немалы, - заўважыў беларускі лідар. - І чым больш мы сустракаемся, тым больш з'яўляецца пытанняў, якія мы паспяхова абмяркоўваем, прымаем рашэнні і рэагуем".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход