У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Крс 2017

Лукашэнка: Беларусь будзе працаваць толькі ў імя міру ва Украіне

Лукашэнка: Беларусь будзе працаваць толькі ў імя міру ва Украіне

26 красавіка, Чарнобыль /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь будзе працаваць толькі ў імя міру ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля наведвання Чарнобыльскай АЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пётр Аляксеевіч (Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. - Заўвага БЕЛТА) і ўвесь украінскі народ ведаюць нашу пазіцыю - мір і толькі мір. Украінцы ніколі для беларусаў не былі чужымі людзьмі. Падабаецца гэта камусьці ці не падабаецца (ва Украіне, а можа, і ў Беларусі. Добра, што амаль няма такіх у нас), але мы родныя людзі. Мы заўсёды жылі разам, асабліва на гэтай тэрыторыі. Нас ніхто не можа раздзяліць", - заявіў беларускі лідар.

Звяртаючыся да Прэзідэнта Украіны, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Вы нават не гаварыце на тэму таго, што беларусы могуць зрабіць неяк інакш, чым робяць цяпер. Мы родныя людзі, мы можам толькі прыйсці да вас або, як я гаварыў, прыехаць на трактары, дапамагчы вам араць зямлю, калі гэта патрэбна".

"Мы будзем працаваць толькі ў імя міру. У нас няма іншай мэты. І гэта не толькі мая пазіцыя, гэта пазіцыя ўсяго беларускага народа. Як мага хутчэй трэба спыніць гэтыя міжусобныя бойкі, спыніць высвятленне адносін са зброяй, глядзець з апаскай адзін на аднаго. У нас цудоўная, залатая зямля, на якой заўсёды жылі ў дастатку нашы людзі", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў гатоўнасць беларускага боку і ў далейшым садзейнічаць мірнаму ўрэгуляванню ва Украіне. Ён таксама адзначыў, што ўкраінская зямля асабіста для яго таксама не чужая. "Таму мы будзем рабіць усё ў імя таго, каб у нас заўсёды быў мір і прыстойныя адносіны", - сказаў ён.

Кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў, што другая частка цяперашняй сустрэчы прэзідэнтаў, якая пройдзе на беларускай тэрыторыі, будзе датычыцца жыцця людзей і эканомікі. "І нашы людзі, і ўкраінцы па выніках гэтай сустрэчы і перагавораў змогуць на фактах пераканацца ў тым, што мы будзем прытрымлівацца курсу дружбы і ўзаемнага супрацоўніцтва", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Суседзяў не выбіраюць. Таму будзьце ўпэўнены, што беларусы былі і будуць заўсёды надзейнымі сябрамі", - дадаў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс