У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Лют 2019

Лукашэнка: Беларусь будзе пераймаць перадавы вопыт Расіі ў адукацыі

Лукашэнка: Беларусь будзе пераймаць перадавы вопыт Расіі ў адукацыі

15 лютага, Сочы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусі цікавы перадавы вопыт Расіі ў галіне адукацыі, і ён у тым ліку будзе выкарыстоўвацца пры развіцці нацыянальнай сістэмы падрыхтоўкі перспектыўных кадраў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая прысвечана супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча прайшла на базе адукацыйнага цэнтра "Сірыус" у Сочы, які арыентаваны на ранняе выяўленне, развіццё і далейшую прафесійную падтрымку адораных дзяцей, якія праявілі выдатныя здольнасці ў галіне мастацтва, спорту, прыродазнаўчанавуковых дысцыплін, а таксама дабіліся поспеху ў тэхнічнай творчасці.

"Сёння мы ўжо гатовы адкрыць тэхнапарк па прыкладзе "Сірыуса", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Вопыт "Сірыуса" для нас вельмі важны па адборы і, зразумела, па праграмах, навучанні, пражыванні маладых людзей. Расія прайшла вельмі цікавы і важны для нас шлях, якім мы скарыстаемся. Мы павінны скапіраваць усё, што тут лепшае".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў "Сірыусе" навучаюцца ў тым ліку беларускія грамадзяне, і іх вопыт таксама трэба выкарыстоўваць для развіцця такога тэхнапарка ў Беларусі. "І, вядома, ён не павінен быць закрыты для расіян", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб таленавітыя маладыя людзі не ад'язджалі за мяжу, а заставаліся ў сябе на радзіме.

Ён у цэлым адзначыў, што ў беларуска-расійскіх адносінах часта на першы план выходзяць пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а гуманітарная сфера застаецца крыху ўбаку. "Але гэта не значыць, што ў нас няма цесных адносін у гэтай сферы", - заўважыў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што беларусы і расіяне актыўна ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах, якія праводзяцца на тэрыторыі дзвюх краін, ці то культурныя, ці то спартыўныя або іншыя.

На сустрэчы прысутнічалі галіновыя міністры з двух бакоў, якія курыруюць адукацыю, культуру і спорт.

У час наведвання адукацыйнага цэнтра "Сірыус" кіраўнікі дзяржаў азнаёміліся з апошнімі дасягненнямі і магчымасцямі ў яго рабоце, наведалі вучэбныя аўдыторыі, агледзелі экспазіцыю творчых работ, паразмаўлялі з выхаванцамі цэнтра, сярод якіх ёсць грамадзяне Беларусі. Гэта, у прыватнасці, Ілья Пчалінцаў з МДУ і Андрэй Чавусаў з Універсітэта ІТМО, якія прынялі ўдзел у першым спецыялізаваным практыкуме-акселератары, арганізаваным "Яндэксам" і "Сірыусам" для студэнтаў. Яны і іншыя студэнты расказалі прэзідэнтам аб сваіх праектах і падзяліліся ўражаннямі ад навучання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску