16 верасня, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе многае чакаць ад старшынства Расіі ў СНД у 2017 годзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час выступлення на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Скажу адкрыта: ад гэтага старшынства мы будзем чакаць многага. Думаю, што нарэшце Расія выразна і гучна заявіць і адкажа на тыя пытанні, якія сёння стаяць у СНД", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар адзначыў, што Расія - вядучая дзяржава ў Садружнасці і пры стварэнні арганізацыі яна выступала як вырашальны фактар, які аб'ядноўвае іншыя краіны. "Ад гэтага старшынства будзем чакаць многага. Прынамсі, Беларусь, лічу, са мной пагодзіцца", - падкрэсліў Прэзідэнт.