VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Ліп 2016

Лукашэнка: Беларусь абавязкова выйдзе на новы, больш высокі ўзровень эканомікі і якасці жыцця

Лукашэнка: Беларусь абавязкова выйдзе на новы, больш высокі ўзровень эканомікі і якасці жыцця

1 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь абавязкова выйдзе на новы, больш высокі ўзровень эканомікі і якасці жыцця. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, беларусы пераадолеюць і цяперашнія, абсалютна часовыя цяжкасці. Мы абавязкова выйдзем на новы, больш высокі ўзровень эканомікі і якасці жыцця. Таму што маем бясцэнны здабытак - слаўную гісторыю мужнасці і стойкасці, адзінства народа, пачуццё ўласнай годнасці, вялікае жаданне разам зрабіць сваю радзіму моцнай і працвітаючай", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўная апора маладой беларускай дзяржавы - гэта з'яднанасць яе грамадзян і іх стваральная праца.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што на V Усебеларускім народным сходзе была прынята праграма далейшага развіцця краіны, і яе выкананне запатрабуе рашучых крокаў, у тым ліку ў заканадаўстве. "Тут вялікая надзея на новы парламент, выбары ў які пройдуць восенню. Ніколькі не сумняваюся, што беларусы чарговы раз праявяць актыўную грамадзянскую пазіцыю і высокую свядомасць. Паколькі новаму дэпутацкаму корпусу давядзецца прымаць важныя для краіны рашэнні", - сказаў беларускі лідар.

У бліжэйшыя гады, прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка, неабходна сканцэнтраваць намаганні на прыярытэтных напрамках: прыцягненні інвестыцый для інавацыйнага развіцця, забеспячэнні працоўнай занятасці, павелічэнні і дыверсіфікацыі экспарту, паскарэнні і пашырэнні інфарматызацыі, стварэнні ўсіх умоў для гарманічнага выхавання, адукацыі і прафесійнага росту моладзі.

"Сімвалічна, што старт гэтай вялікай рабоце мы даём у Год культуры. Паколькі сапраўдная культура - гэта не толькі фальклор, тэатры, мастацкія школы, літаратура, кіно і фестывалі. Гэта яшчэ і высокатэхналагічная вытворчасць, правільнае землекарыстанне, беражлівае стаўленне да прыроды, павага да закону, шанаванне сваіх традыцый. Нарэшце, гэта той духоўны стрыжань, які дапамог нашаму народу выстаяць у самых жорсткіх выпрабаваннях", - упэўнены Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход