Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Май 2014

Лукашэнка: Беларусь і Расія не могуць спакойна глядзець на апошнія падзеі ва Украіне

Лукашэнка: Беларусь і Расія не могуць спакойна глядзець на апошнія падзеі ва Украіне

8 мая, Масква /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Расія не могуць спакойна глядзець на апошнія падзеі ва Украіне, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час нефармальнай сустрэчы лідараў пяці дзяржаў, якая праходзіць у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час, абмяркоўваючы небяспечныя выклікі і з'явы на тэрыторыі АДКБ, кіраўнікі дзяржаў разважалі аб Афганістане, Сірыі, Іраку і ўсё гэта здавалася, прынамсі для Беларусі, далёкім тэатрам ваенных дзеянняў. "Аказваецца, свет настолькі цесны і дынамічны, што гэта зараза хутка распаўзаецца па планеце і сёння ўжо каля парога не толькі Таджыкістана, Арменіі, Кыргызстана і Расіі, але і Беларусі з'явіліся гэтыя непрымальныя з'явы", - сказаў беларускі лідар, маючы на ўвазе Украіну.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў гэтым плане ўжо многае сказана, аднак час змяняе падыходы дзяржаў АДКБ. Паводле яго слоў, ва Украіне адбыліся падзеі, якія не даюць магчымасці спакойна сядзець убаку і глядзець на тое, што там адбываецца. На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, асабліва гэта датычыцца падзей у Адэсе. "Гэта наогул вядзе нас да нядобрых паралеляў. І я гляджу: на экранах тэлевізараў ужо з'явіліся гэтыя паралелі. Мы помнім Хатынь, калі некалькі соцень вёсак на тэрыторыі Беларусі былі спалены фашыстамі вось па такім прынцыпе", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

"Непрымальныя такія дзеянні ў любых дзяржавах і тым больш непрымальна будзе, калі мы спакойна будзем глядзець на тое, што адбываецца. Гэта перш за ўсё датычыцца Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Мы, зразумела, не можам на гэта глядзець, таму што там нашы людзі і яны просяць ратунку і патрабуюць рэагавання на такія рэчы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што сітуацыя развіваецца вельмі хутка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс