У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Жнв 2018

Лукашэнка: Беларусь і Расія адна для адной з'яўляюцца анёлам-ахоўнікам

Лукашэнка: Беларусь і Расія адна для адной з'яўляюцца анёлам-ахоўнікам

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія адна для адной з'яўляюцца анёлам-ахоўнікам. Такое меркаванне 26 жніўня выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Адпаведная заява прагучала ў адказ на пытанне наконт абраза Анёла-Ахоўніка, які беларускі лідар падарыў свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну пасля завяршэння сустрэчы ў Сочы 22 жніўня. У сувязі з гэтым у Аляксандра Лукашэнкі пацікавіліся, ці сапраўды Расіі і яе Прэзідэнту патрэбны анёл-ахоўнік і ці можа ў яго ролі на заходнім напрамку выступаць Беларусь. "Як Расія для нас, так і Беларусь для Расіі з'яўляецца анёлам-ахоўнікам. Я ўжо гаварыў. Можа, гэта камусьці ў Беларусі не падабаецца, але з першых дзён свайго прэзідэнцтва я раблю такія заявы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы народы ад аднаго кораня. Мы родныя людзі. Падабаецца камусьці гэта ці не падабаецца. Дапусцім, ва Украіне многім палітыкам гэта не падабаецца. І яны, ведаеце іх заявы, гавораць аб нейкай асаблівасці ўкраінскага народа. Так, асаблівасць ёсць і ў нас, і ва Украіны, і ў рускіх людзей, наогул расіян. Але бясспрэчна адно: як бы гэтага камусьці не хацелася, гэта ўжо здарылася, што мы выраслі ад аднаго кораня. Мы родныя людзі. Таму адсюль наша анёльская роля, пра якую вы сказалі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, у Беларусі з Расіяй у цэлым вельмі цесныя сувязі, у тым ліку ў эканоміцы. "Гэта наш галоўны партнёр. Мы больш за ўсё прадаём у Расійскай Федэрацыі. Гэта факт бясспрэчны. Куды ад іх дзецца. З гэтага прагматычнага зямнога пункту гледжання мы з'яўляемся адзін для аднаго анёламі-ахоўнікамі, калі ўжо паглыбляцца ў высокае, духоўнае", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс