У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Крс 2017

Лукашэнка: Беларусь і Малдова заўсёды падтрымлівалі адна адну

Лукашэнка: Беларусь і Малдова заўсёды падтрымлівалі адна адну

28 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Малдова заўсёды падтрымлівалі адна адну. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 красавіка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Малдовы ў Беларусі Георге Хіаарэ з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што заўсёды сумна расставацца з тымі дыпламатамі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё двухбаковых адносін з Беларуссю. "Я сустракаюся толькі з тымі пасламі, якія працавалі канструктыўна, любілі Беларусь і імкнуліся ўмацоўваць адносіны", - сказаў Прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў, што ведае Малдову з савецкіх часоў як цудоўную краіну, дзе добрыя і працавітыя людзі. На думку кіраўніка дзяржавы, Малдова эканамічна падобная да Беларусі. "Мы заўсёды зараблялі сваёй працай - і цяпер, і тады, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - І ў самыя цяжкія часы мы падтрымлівалі добрыя адносіны, заўсёды працягвалі руку дружбы і жылі як браты".

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што Георге Хіаарэ будаваў сваю дыпламатычную дзейнасць зыходзячы з гэтай канцэпцыі і новы пасол будзе праводзіць такую ж палітыку. "Думаю, што Беларусь для вас ніколі чужой не была, і вы нямала зрабілі для інтэнсіфікацыі беларуска-малдаўскіх адносін, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Вы павінны ведаць, што паміж Беларуссю і Малдовай - адкрытыя адносіны. Я катэгарычна супраць розных бар'ераў, усё павінна быць адкрыта, мы павінны мець стасункі, давяраць адзін аднаму. Нам з Малдовай няма чаго дзяліць, у нас няма пытанняў, па якіх мы мелі б розныя пункты гледжання".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на важнасць нядаўняй сустрэчы ў Бішкеку з Прэзідэнтам Малдовы, у час якой было абмеркавана нямала пытанняў двухбаковага парадку дня. Дарэчы, гэты год - насычаны для беларуска-малдаўскіх адносін, паколькі ў планах - візіты ў Мінск Прэзідэнта, а таксама прэм'ер-міністра Малдовы.

Беларуска-малдаўскія адносіны маюць устойлівы пазітыўны характар і развіваюцца ў дружалюбнай і канструктыўнай атмасферы. У кастрычніку мінулага года адбыліся чарговае пасяджэнне міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і двухбаковы бізнес-форум, якія садзейнічалі далейшаму развіццю кантактаў паміж краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс