VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Жнв 2016

Лукашэнка: Беларусь і Літва павінны думаць разам, як эксплуатаваць БелАЭС

Лукашэнка: Беларусь і Літва павінны думаць разам, як эксплуатаваць БелАЭС

4 жніўня, Браслаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Літва павінны думаць разам, як эксплуатаваць БелАЭС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сустракаючыся нядаўна з паслом Літвы, я яму сказаў наступнае: "Давайце спынім гэту цягамоціну, давайце спынім наступаць адзін на аднаго: вы будзеце на нас, а мы будзем адбівацца - па будаўніцтве атамнай станцыі. Давайце зробім яе сумесна ў плане таго (у іх сёння дэфіцыт электрычнасці), што мы будзем па нармальных, прымальных цэнах пастаўляць вам электрычнасць. Мы забіраем сёння людзей, якія на Ігналінскай станцыі засталіся без работы (станцыю закрылі). Мы прыцягнем гэтых людзей для работы ў нас. Яны будуць для нас не чужыя людзі. Гэта значыць шмат праблем, давайце будзем разам думаць, як эксплуатаваць гэту станцыю, а не стаяць лоб у лоб і адзін на аднаго паказваць пальцам", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, спекуляцыя вакол будаўніцтва БелАЭС - звычайная канкурэнцыя, палітызацыя (асабліва напярэдадні выбараў) і балбатня. "Вось нядаўна на Ігналінскай станцыі адбыўся пажар. Многія нават не ведаюць аб гэтым. Чаму? Мы не робім з гэтага катастрофы. Калі патрэбна дапамога, мы дапаможам. Але яны спраўляюцца самі з гэтым інцыдэнтам, больш сур'ёзным, чым у нас. Мы не крычым аб гэтым гвалтам", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу, што Беларусь і Літва павінны працаваць над тым, як зрабіць БелАЭС сумеснай станцыяй, каб яна прыносіла карысць абедзвюм дзяржавам. "Мы да гэтага гатовы, і такія прапановы я накіраваў кіраўніцтву Літвы", - заявіў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама заўважыў, што апошнім часам у сродках масавай інфармацыі Літвы з'яўляюцца разумныя разважанні спецыялістаў пра будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі. У іх эксперты заяўляюць, што Беларусь больш, чым хто-небудзь, зацікаўлена ў бяспецы АЭС. Спецыялісты заклікаюць краіны да супрацоўніцтва ў гэтым напрамку. "Калі вы заклапочаны - знайдзіце ў сябе не палітыка, а групу прафесіяналаў у Літве, Латвіі, Польшчы і скажыце, што яны хочуць атрымліваць інфармацыю для ўсёй Літвы, Латвіі або Польшчы - мы будзем з імі працаваць, у нас жа сакрэтаў няма. Нават добра будзе, калі нехта збоку будзе больш пільна ўглядацца ў будаўніцтва атамнай станцыі ў нас у Беларусі. Мы ў гэтым вельмі зацікаўлены", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка аб інцыдэнце на БелАЭС: Адмовімся ад корпуса, які ўпаў, пры самым нязначным пашкоджанні

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход