У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Крс 2015

Лукашэнка: Беларусь і Грузія знойдуць такія варыянты супрацоўніцтва, каб партнёры ў ЕАЭС і ЕС не мелі прэтэнзій

Лукашэнка: Беларусь і Грузія знойдуць такія варыянты супрацоўніцтва, каб партнёры ў ЕАЭС і ЕС не мелі прэтэнзій

23 красавіка, Тбілісі /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Грузія знойдуць такія варыянты супрацоўніцтва, каб у партнёраў у ЕАЭС і ЕС не было прэтэнзій. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, па выніках перагавораў у Тбілісі са сваім грузінскім калегам Георгіем Маргвелашвілі.

"Мы маем пэўныя абавязацельствы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, Грузія мае пэўныя абавязацельствы, падпісаўшы пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам, але яны ніколькі не супярэчаць нашым узаемаадносінам", - сказаў беларускі лідар. На думку Прэзідэнта Беларусі, калі гэтым вялікім саюзам спатрэбіцца больш працяглы час, каб прыйсці да пагаднення, то паміж дзвюма краінамі, якія ўваходзяць у гэтыя саюзы, гэта зрабіць вельмі проста.

Лукашэнка: Беларусь і Грузія знойдуць такія варыянты супрацоўніцтва, каб партнёры ў ЕАЭС і ЕС не мелі прэтэнзійАляксандр Лукашэнка нагадаў, што напярэдадні ў час бізнес-форуму бакі дамовіліся аб перспектывах узаемнага гандлю ў памеры $200 млн. "Мы ўлічвалі нашы абавязацельствы: і Грузія, і Беларусь. Але тым не менш гэта нам не перашкодзіла будаваць арыенціры на такую лічбу", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Ніякіх тут перашкод быць не можа. Мы разумныя народы, разумныя дзяржавы, і мы знойдзем схему і варыянты супрацоўніцтва так, каб нашы партнёры ў ЕАЭС, ЕС не мелі да нас прэтэнзій. У гэтым вы можаце быць упэўнены", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць, што краінам неабходна максімальна выгадна выкарыстоўваць удзел Беларусі ў ЕАЭС і рэалізацыю Грузіяй пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс