У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Ліс 2015

Лукашэнка: Беларусь - міралюбівая і добразычлівая краіна без якіх-небудзь фантастычных амбіцый

 6 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца міралюбівай і добразычлівай краінай без якіх-небудзь фантастычных амбіцый. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на цырымоніі прынясення прысягі з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша жаданне адно, простае і зразумелае: будаваць спакойнае і шчаслівае жыццё ў сваім доме, у супрацоўніцтве і садружнасці з усімі суседзямі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы ніколі не стваралі праблем нашым суседзям, мы заўсёды былі дружныя з імі, мы ішлі з адкрытым сэрцам, з кавалкам хлеба, а не з каменем у руках. І будзе так у далейшым!"

Ён адзначыў, што сёння Беларусь - адзін з нямногіх найбольш стабільных куткоў у свеце. Хутка развіваючы транспартна-лагістычную інфраструктуру, рэспубліка стала незаменным транзітным калідорам. Праз тэрыторыю краіны цячэ вялікі паток тавараў, які будзе павялічвацца.

"Мір і парадак на нашай зямлі - найвышэйшая каштоўнасць. Вышэй нічога быць не можа! Калі непарадак, калі канфлікт, калі вайна - не патрэбны ні хлеб, не патрэбны ні адзенне, ні зарплаты, ні прадпрыемствы, ні рэформы. Таму мір і парадак - гэта галоўнае!", - лічыць кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што прысутны на цырымоніі інаўгурацыі Леанід Кучма "можа больш аб гэтым расказаць".

"І мы, я яшчэ раз падкрэсліваю, нічога не пашкадуем дзеля захавання міру і бяспекі на нашай зямлі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, па гэтай прычыне Беларуссю падтрымліваюцца захады, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс