Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Кст 2018

Лукашэнка: Беларусь - адна з лепшых краін для жыцця

Лукашэнка: Беларусь - адна з лепшых краін для жыцця

19 кастрычніка, Гродна /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца адной з лепшых краін для жыцця людзей. Такое меркаванне выказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу звярнуў увагу на выгаднае геаграфічнае размяшчэнне Беларусі - на скрыжаванні транзітных шляхоў. Гэта стварае добрыя ўмовы для заработку людзей, эканамічнага развіцця краіны.

"Цяпер праз Беларусь рухаецца ўсё. Таму што ціхая, спакойная транзітная краіна. Ну, зрабі паслугу чалавеку, які вязе тавар. Я ўтрыравана гавару: дзесьці адрамантуй машыну, прапануй дранікі яму. У нас на трасе ад Смаленска да Брэста ўсюды добрыя вёскі і гарады, - адзначыў Прэзідэнт. - Так, мільярдэрам доларавым, як у Расіі, не станеш. І не трэба".

"Я бачу Беларусь як зручную для жыцця. І той, хто хоча тут жыць спакойна, гадаваць сваіх дзяцей і хоча зарабіць, ён гэта заўсёды можа атрымаць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама заўважыў, што ўсе задаволены быць не могуць. І для таго, каб нечага дабіцца, неабходна прыкласці намаганні, як напрыклад, у час вучобы ў ВНУ. "Той будзе паспяховы, хто, зрываючы ногці і пальцы, карабкаецца на гэту гару, атрымліваючы адукацыю, навучаючыся і атрымліваючы жыццёвы вопыт, займаецца сабой. Той атрымае больш. Усё залежыць ад чалавека", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

"У нас добрая краіна. У яе назад дадому хочацца вяртацца", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі