20 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Банкам належыць стаць лакаматывам інавацый, асабліва ў частцы лічбавізацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнага банка ў рамках прыняцця кадравых рашэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Банкі не павінны быць убаку ад сучасных тэндэнцый. Больш таго, ім належыць стаць лакаматывам інавацый. Асабліва ў частцы лічбавізацыі", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што праз 5-10 гадоў ужо не будзе банкаў у класічным выглядзе, і да гэтых змяненняў трэба рыхтавацца цяпер.
"Распрацоўкі рэзідэнтаў нашага Парка высокіх тэхналогій ужо запатрабаваны швейцарскімі і амерыканскімі банкамі. Таму трэба шырэй задзейнічаць патэнцыял парка на практыцы і нам", - заявіў кіраўнік дзяржавы.