У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Ліп 2017

Лукашэнка бачыць неабходнасць рэфармавання АБСЕ і ўзмацнення яе ролі ў вырашэнні канфліктаў

Лукашэнка бачыць неабходнасць рэфармавання АБСЕ і ўзмацнення яе ролі ў вырашэнні канфліктаў

5 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць неабходнасць рэфармавання АБСЕ і ўзмацнення яе ролі ў вырашэнні канфліктаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам Парламенцкай асамблеі АБСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"АБСЕ ўнікальна, і я ўпэўнены, што яна павінна рэагаваць на вострыя моманты ў нашым рэгіёне, і рэагаваць на самым высокім узроўні, на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Але паглядзіце, колькі негатыўнага адбылося за апошні час у Еўропе. І якая рэакцыя наша, кіраўнікоў дзяржаў? Ніякай. Вайна ідзе ў Еўропе - ніякай рэакцыі. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас у арганізацыі ёсць праблемы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Праблемы трэба вырашаць у пачатку, як і хваробу трэба лячыць у самым пачатку. Калі мы запускаем гэты працэс, вы ведаеце, да чаго гэта прыводзіць. На такія канфлікты трэба рэагаваць, і рэагаваць сур'ёзна. Сёння ўсё больш і больш паўстае пытанне аб рэфармаванні АБСЕ, каб зрабіць яе больш дзейснай, рашучай", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што парламентарыі АБСЕ рэгулярна праводзяць сесіі і абмяркоўваюць праблемы ў рамках сваіх паўнамоцтваў. "Хацелася б, каб дэпутаты падштурхнулі і нас да абмеркавання гэтых актуальных праблем", - сказаў ён.

"Наспела крайняя неабходнасць сустрэч кіраўнікоў дзяржаў АБСЕ для абмеркавання вельмі важных і сур'ёзных праблем. Калі гэта тэма знойдзе сваё развіццё і прадаўжэнне ў час работы ў Мінску Парламенцкай асамблеі АБСЕ, буду вельмі ўдзячны. Думаю, гэта будзе на карысць нашаму рэгіёну", - дадаў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс