У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Жнв 2017

Лукашэнка арыентуе ўладу на месцах ажыццяўляць паўнамоцтвы ў поўным аб'ёме

Лукашэнка арыентуе ўладу на месцах ажыццяўляць паўнамоцтвы ў поўным аб'ёме

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовыя органы ўлады павінны ажыццяўляць свае паўнамоцтвы ў поўным аб'ёме. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, узгадняючы назначэнні кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ў няпросты час прыходзіце ў кіраўніцтва пярвічным звяном вертыкалі ўлады. Я вас вельмі прашу ажыццяўляць свае ўладныя паўнамоцтвы ў поўным аб'ёме, каб я лішні раз не нагадваў вам аб тым, што вы старшыні райвыканкамаў і вы адказваеце за функцыянаванне гэтых тэрыторый", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Разбярыцеся, з кім вы будзеце працаваць. Калі людзі ўжо наогул закасцянелі, ад іх трэба вызваляцца. Калі хочаце некаму даць шанц, будзе вельмі нядрэнна, - адзначыў Прэзідэнт. - Я прыхільнік таго, каб не рэзаць па жывым: розныя прычыны могуць быць, розныя стылі кіраўніцтва былі да вас. Таму дайце людзям шанц. Але гэты шанц не можа расцягнуцца на гады або доўгія месяцы - гэта літаральна месяц-два. Калі чалавек гатовы працаваць - няхай працуе".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на фарміраванне апаратаў кіравання на месцах, заклікаўшы вельмі акуратна выбудоўваць узаемадзеянне з работнікамі райвыканкамаў. "Сёння больш-менш зарплата нармальная, можна і запатрабаваць з людзей. Калі вы хочаце недзе нешта аптымізаваць, скараціць кіраўніцкі апарат, пакінуўшы пры гэтым грошы ў сябе (вы, напэўна, у курсе справы: мы менавіта з гэтага зыходзілі, прымаючы рашэнне па аптымізацыі), - калі ласка, гэта ўсё ў вашых руках", - дадаў ён.

Не менш важна работа з насельніцтвам, таму неабходна рэгулярна сустракацца з ім, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Яны гатовы слухаць любых лектараў, любых прапаведнікаў, але людзі хочуць бачыць кіраўніка, які надзелены ўладнымі паўнамоцтвамі і можа сёння вырашыць іх праблемы, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Я не гавару, што вам трэба з раніцы да вечара, як брыгадзіру ў вёсцы ў свой час, хадзіць па дамах. Не. Вы вызначыцеся, як вы асабіста будзеце працаваць з людзьмі, у вас не так шмат прадпрыемстваў".

Прэзідэнт таксама нагадаў, што хутка пачнецца новы навучальны год і школы павінны быць поўнасцю гатовы да яго. "На салідным узроўні правядзіце гэту работу, каб дзеткі маглі пайсці і вучыцца адпаведным чынам", - паставіў задачу ён.

"Вы мае прадстаўнікі на месцах. Вельмі прашу ажыццяўляць уладу так, як мае быць, каб людзі разумелі і адчувалі, што гэта ўлада ёсць", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс