У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Чэр 2016

Лукашэнка: Адзінства народа дае магчымасць зберагчы мір у краіне і саму краіну

Лукашэнка: Адзінства народа дае магчымасць зберагчы мір у краіне і саму краіну

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзінства народа дае магчымасць зберагчы мір у краіне і саму краіну. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адзінства народа, мабілізацыя ўсіх яго сіл - тое, што трэба, каб не толькі выстаяць у ліхую часіну, але і прадухіліць яе надыход, зберагчы мір у краіне і зберагчы саму краіну.

Многія і ў грамадстве, і ў СМІ звярнулі ўвагу на дату правядзення Усебеларускага сходу - 22 чэрвеня. "Гэта сапраўды сімвалічная, трагічная і - самае галоўнае - павучальная дата. Роўна 75 гадоў таму пачалася самая страшная і кровапралітная вайна ў гісторыі. Мы добра памятаем яе ўрокі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"І галоўны ўрок у тым, што любую, нават самую вялікую бяду можна адолець толькі разам, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Калі перад тварам цяжкасцей народ аб'ядноўваецца, а людзі не падаюць духам, то любыя перашкоды пераадольныя і любыя мэты дасягальныя".

Прэзідэнт нагадаў аб яшчэ адным важным уроку, які дае мінулае. "Нельга быць бесклапотнымі і самаўпэўненымі. Нельга легкадумна ставіцца да будучага. Нельга дазваляць застаць сябе неспадзеўкі, як гэта было ў тыя гады. Трэба ўмець своечасова прадбачыць і прадухіліць небяспеку", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Сёння ў Беларусі няма такой жа трагічнай сітуацыі, як тры чвэрці стагоддзя таму, у краіне мір, спакой і парадак. "Мы жывём на сваёй зямлі - жывём сціпла, але ў дастатку. На прыкладзе нашых суседзяў мы пераканаліся: мір - вялікая, найвялікшая каштоўнасць. Страціць яго вельмі лёгка, а шлях ад міру да вайны можа быць вельмі кароткім", - перасцярог беларускі лідар.

У сувязі з гэтым абараназдольнасці і бяспецы дзяржавы ў Беларусі надаецца першараднае значэнне. Распрацаваны і прыняты Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і новая рэдакцыя Ваеннай дактрыны, у якіх сфармуляваны асноўныя задачы і вызначаны напрамкі дзейнасці з улікам сучасных пагроз і выклікаў. "Галоўнае для нашай дзяржавы - міралюбная шматвектарная знешняя палітыка", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс