У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Сак 2018

Лукашэнка адзначае высокую і адказную ролю прадстаўнікоў творчых прафесій у жыцці краіны

Лукашэнка адзначае высокую і адказную ролю прадстаўнікоў творчых прафесій у жыцці краіны

20 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Роля прадстаўнікоў творчых прафесій у жыцці краіны высокая і адказная. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з творчай моладдзю, што праходзіць у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усё, што звязана з мастацтвам, заўсёды суб'ектыўна, а творчыя людзі чуллівыя і ранімыя. Таму часцей назіраю за вамі збоку і не спяшаюся даваць ацэнку. Але гэта не значыць, што не чакаю ад прадстаўнікоў творчых прафесій высокіх вынікаў. Ваша роля ў жыцці краіны высокая і адказная. Можа, нават больш, чым вы самі гэта ўсведамляеце", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, сённяшняе мерапрыемства - унікальная падзея, паколькі з маладымі творчымі людзьмі, асабліва ў фармаце адкрытай размовы, яму ўдаецца бачыцца нячаста. "І з боку можа паказацца, што культуры, у сувязі з гэтым і мастацтву дзяржава ўдзяляе менш увагі, чым іншым сферам дзейнасці. Адразу скажу, гэта не так. Зроблена для вас многае, а што датычыцца таго, каб чалавек мог тварыць, - для вас зроблена ўсё", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў моладзі ёсць, дзе праявіць сябе і прадэманстраваць свае здольнасці, створаны прэзідэнцкія фонды для падтрымкі самых адораных і таленавітых. "Астатняе - у вашых руках", - заўважыў ён.

"Сустрэчы з моладдзю для мяне вельмі каштоўныя. Яны даюць магчымасць убачыць будучае нашай дзяржавы. Вам яго ствараць, удасканальваць і ахоўваць. Вашымі памкненнямі, марамі і, упэўнены, добрымі справамі Беларусь будзе жыць заўтра, - заявіў Прэзідэнт. - Дзе б вы ні праявілі сябе - у літаратуры, акадэмічным мастацтве, кіно, на тэлебачанні, эстрадзе, у танцы - вы будзеце дарыць людзям настрой, эмацыянальна ўзбагачаць іх і, галоўнае, фарміраваць духоўны каркас нацыі".

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што гэта дастойны і адказны шлях - весці свет за сабой, узвышаючы душы і выхоўваючы ў людзях пачуццё прыгожага. "Важна не звярнуць на дарогу лёгкай славы і бяздумнага пераймання", - перасцярог Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс