У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Врс 2015

Лукашэнка адзначае высокі аўтарытэт беларускага спорту ў сусветнай алімпійскай сям'і

Лукашэнка адзначае высокі аўтарытэт беларускага спорту ў сусветнай алімпійскай сям'і

22 верасня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае высокі аўтарытэт беларускага спорту ў сусветнай алімпійскай сям'і. На гэты факт ён звярнуў увагу ў час наведвання Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да спартсменаў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што іх перамогі - прадмет асаблівага гонару беларускага народа. "Пра беларусаў цяпер гавораць як пра маладую, спартыўную нацыю, якая дынамічна развіваецца. Гэта пытанне не толькі іміджу дзяржавы, але і яе будучыні", - сказаў Прэзідэнт.

Лукашэнка адзначае высокі аўтарытэт беларускага спорту ў сусветнай алімпійскай сям'іКіраўнік дзяржавы нагадаў, што менавіта таму ў свой час прынята рашэнне, што НАК Беларусі павінен атрымаць штаб-кватэру, якая адпавядае свайму статусу. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што будынак аснашчаны па апошнім слове тэхнікі і гатовы прымаць афіцыйныя мерапрыемствы самага высокага ўзроўню.

"Але мы будавалі штаб-кватэру не толькі і не столькі для гасцей. Гэта ваш дом, дзверы якога павінны быць адкрыты для ўсіх спартсменаў, і не толькі спартсменаў. Гэта не павінна быць месца, куды будуць прыходзіць людзі, каб паахкаць і павохкаць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. На яго думку, комплекс можа прымаць мерапрыемствы, што праводзяцца з удзелам дзяцей і для дзяцей. У гэтым выпадку яны павінны праходзіць бясплатна. "Што датычыцца федэрацый, то яны не павінны блукаць па горадзе ў пошуках месца для мерапрыемстваў за вялікія грошы. Тут месца для іх правядзення за сімвалічную цану", - дадаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем заўважыў, што здаровы лад жыцця і рэгулярныя заняткі спортам усё больш становяцца прывычнымі для жыхароў краіны. Паводле яго слоў, беларускі спорт уносіць істотны ўклад у пашырэнне нацыянальных інтарэсаў у знешняй палітыцы. "Поспехі ў спартыўнай сферы прыкметна садзейнічаюць пазнавальнасці Беларусі, пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс