VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Ліс 2016

Лукашэнка адзначае ўклад Патрыярха Кірыла ва ўмацаванне духоўнага адзінства Беларусі і Расіі

Лукашэнка адзначае ўклад Патрыярха Кірыла ва ўмацаванне духоўнага адзінства Беларусі і Расіі

 22 лістапада, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае ўклад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ва ўмацаванне духоўнага адзінства Беларусі і Расіі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 22 лістапада ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве, выступаючы з віншавальнай прамовай у гонар 70-годдзя Патрыярха, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі вы карыстаецеся самым заслужаным аўтарытэтам і народнай любоўю. Вас ведае кожны чалавек - і хрысціянін, і мусульманін, і прадстаўнікі іншых канфесій. Гэта вынік вашай працы і добрага стаўлення да нашай краіны як прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Пад вашым першасвяціцельскім кіраўніцтвам Праваслаўная царква садзейнічае ўмацаванню духоўнага адзінства нашых славянскіх народаў Беларусі і Расіі, заснаванага на такіх хрысціянскіх каштоўнасцях, як міралюбнасць, узаемадапамога, гуманізм і справядлівасць".

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць Патрыярху Кірылу за тую ўвагу, якую ён праяўляе да беларускага народа. "Кожны ваш візіт на беларускую зямлю становіцца значнай падзеяй. Дзе б вы ні праводзілі богаслужэнне - у легендарным Полацку, гераічным Брэсце, старажытным Віцебску ці ў стольным Мінску - усюды вас прымалі як свайго добрага пастыра і настаўніка", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка адзначае ўклад Патрыярха Кірыла ва ўмацаванне духоўнага адзінства Беларусі і РасііПрэзідэнт адзначыў, што для Патрыярха Кірыла Беларусь не новая, паколькі ён да выбрання прадстаяцелем РПЦ служыў на Смаленшчыне і ў Калінінградскім рэгіёне. "Перамяшчаючыся паміж імі - вы аб гэтым заўсёды гаворыце - вы беларускую зямлю не проста бачылі, вы яе палюбілі. Палюбілі гэты цудоўны славянскі народ. І я ўпэўнены, што ў далейшым ваша праца будзе такой жа добрай і плённай, а Праваслаўная царква будзе ўсяляк садзейнічаць вырашэнню духоўных, маральных і сацыяльных праблем сучаснасці", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што Патрыярх Кірыл на працягу многіх гадоў нялёгкага і адказнага шляху пастырства нястомна прапаведуе евангельскія ісціны дабра, любові і міласэрнасці, імкнецца выхоўваць людзей у хрысціянскіх традыцыях, дапамагаючы мільёнам вернікаў знаходзіць трывалую духоўную апору і дарогу да свайго храма.

"Сёння ваша служэнне на пасадзе прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы накіравана на захаванне маральных пачаткаў жыцця грамадства, духоўных і культурных традыцый нашага праваслаўя, выхаванне падрастаючага пакалення, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Патрыяршаства - гэта вельмі цяжкая штодзённая праца і каласальны цяжар адказнасці. Вера, мудрасць, стойкасць і сіла духу дапамагаюць вам у выкананні высакароднай місіі".

Паводле слоў Прэзідэнта, працай і малітвамі Патрыярха Кірыла Руская праваслаўная царква прадаўжае развівацца і ўмацоўвацца ў сваёй велічы, займаючы дастойнае месца ў хрысціянскім свеце. Пры гэтым асаблівая ўвага ўдзяляецца адзінству РПЦ. "Сёння, калі ў свеце войны, рэлігійныя і міжнацыянальныя канфлікты, асаблівым сэнсам напаўняюцца словы прападобнага Сергія Раданежскага "Яднаннем і любоўю выратуемся". Дзякуючы вашай актыўнай жыццёвай пазіцыі Царква адыгрывае важную ролю ў падтрыманні згоды ў грамадстве, дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі, захаванні міру і стабільнасці на планеце", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход