У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Врс 2016

Лукашэнка: АДКБ трэба падняць і зрабіць моцнай арганізацыяй, але нікому не пагражаючы

Лукашэнка: АДКБ трэба падняць і зрабіць моцнай арганізацыяй, але нікому не пагражаючы

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. АДКБ трэба падняць і зрабіць моцнай арганізацыяй, але пры гэтым нікому не пагражаючы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалаем Бардзюжам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хацеў бы, каб вы мяне азнаёмілі з сітуацыяй на сённяшні дзень, тэндэнцыях у арганізацыі, парадкам дня. Наперадзе наша старшынства. Вы ведаеце, што мы вельмі сур'ёзна ставімся да такіх мерапрыемстваў. Мы заўсёды з вамі аднагалосна заяўляем аб тым, што ў свеце спакайней не стала, і арганізацыю трэба не толькі падтрымліваць, але і паднімаць, рабіць саліднай, моцнай", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што рабіць гэта трэба, нікому не пагражаючы. "Каб потым пасля нашай сустрэчы не грымнулі гром і маланкі, што мы тут з вамі плануем нейкую наступальную аперацыю, як старыя пагранічнікі. Мы нічога не плануем, але порах трэба трымаць сухім, і дзе, як ні ў гэтай арганізацыі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь будзе сур'ёзна рыхтавацца да старшынства ў АДКБ, але разам з тым разлічвае і на падтрымку кіраўніцтва арганізацыі, каб падрыхтаваць шэраг сур'ёзных прапаноў для кіраўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ і дастойна прадставіць іх.

Мікалай Бардзюжа праінфармаваў Прэзідэнта аб бягучых напрацоўках у Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, азнаёміў з прапануемым парадкам дня сесіі Савета калектыўнай бяспекі, правядзенне якой запланавана 14 кастрычніка ў Ерэване.

Акрамя таго, генсакратар павіншаваў кіраўніка дзяржавы з паспяховым правядзеннем выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. "Тая арганізацыя, якая была прадэманстравана, яшчэ раз пацвярджае, што ўсе дзяржаўныя органы, усе структуры працуюць вельмі эфектыўна", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс