Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Лют 2021

Лукашэнка: абсалютная большасць беларускіх спартсменаў - сапраўдныя патрыёты сваёй радзімы

Лукашэнка: абсалютная большасць беларускіх спартсменаў - сапраўдныя патрыёты сваёй радзімы

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абсалютная большасць беларускіх спартсменаў - сапраўдныя патрыёты сваёй радзімы, якія без астатку аддаюць талент для перамог у імя Айчыны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на Алімпійскім сходзе НАК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам ёсць кім ганарыцца. Абсалютная большасць спартсменаў - сапраўдныя патрыёты, якія без астатку аддаюць свой талент, сілы і энергію для перамог у імя Айчыны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў зале Нацыянальнага алімпійскага камітэта сёння сабралася эліта беларускага спорту. Прадстаўлены ўсе спартыўныя грамадскія арганізацыі краіны, прысутнічаюць трэнеры, спартсмены, дырэктары рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі, намеснікі губернатараў, кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія аказваюць практычную дапамогу розным відам спорту.

"Менавіта вашымі намаганнямі ствараецца спартыўная слава Беларусі. Вам прымаць рашэнні аб далейшым развіцці алімпійскага руху ў краіне, вызначаць прыярытэты ў рабоце, даваць ацэнку зробленаму. Менавіта з вас будуць браць прыклад новыя пакаленні беларускіх спартсменаў", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі