У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Чэр 2017

Лукашэнка абмеркаваў з Андрэйчанкам работу парламента, падрыхтоўку да сесіі ПА АБСЕ і сітуацыю ў Віцебскай вобласці

Лукашэнка абмеркаваў з Андрэйчанкам работу парламента, падрыхтоўку да сесіі ПА АБСЕ і сітуацыю ў Віцебскай вобласці

20 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сёння са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам стан спраў у беларускім парламенце, падрыхтоўку да правядзення ў Мінску 26-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ і сітуацыю ў Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы перш за ўсё пацікавіўся работай беларускага парламента, у тым ліку вынікамі яго чарговай сесіі. "Парламент новы. Вы чалавек вопытны, можаце параўноўваць, рабіць пэўныя высновы. З гэтага пункту гледжання, які парламент мае сёння наша краіна?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Адной з тэм сустрэчы таксама стала праводзімая аптымізацыя апарату Палаты прадстаўнікоў. Прэзідэнт звярнуў увагу, што дэпутаты не могуць заставацца ўбаку ад гэтага працэсу. "Калі нехта разумее аптымізацыю толькі як скарачэнне колькасці, гэта няправільна. Важна пытанне скарачэння фінансавання, матэрыяльных затрат на ўтрыманне той ці іншай структуры. Вось, што такое аптымізацыя", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы да правядзення ў Мінску 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. "Я хацеў бы ведаць у падрабязнасцях, наколькі мы гатовы да гэтага. Вы стварылі камісію і павінны былі вызначыць мой удзел у гэтым, каб я змог спланаваць свой рабочы графік", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, Прэзідэнт пацікавіўся станам спраў у Віцебскай вобласці, паколькі Уладзімір Андрэйчанка з'яўляецца дэпутатам ад некалькіх раёнаў паўночнага рэгіёна Беларусі.

Уладзімір Андрэйчанка праінфармаваў кіраўніка дзяржавы, што падрыхтоўка і правядзенне 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ з улікам міжнароднай значнасці гэтага мерапрыемства з'яўляецца прыярытэтным напрамкам работы для Палаты прадстаўнікоў. "Інтарэс да сесіі вельмі вялікі. На сённяшні дзень ужо зарэгістраваліся 593 удзельнікі з 56 краін. Мы чакаем, што колькасць краін яшчэ павялічыцца", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс