Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Май 2016

Лукашэнка: Абяцанае ў перадвыбарны перыяд павінна быць безумоўна выканана

Лукашэнка: Абяцанае ў перадвыбарны перыяд павінна быць безумоўна выканана

26 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Абяцанае ў перадвыбарны перыяд у час правядзення ў Беларусі прэзідэнцкай кампаніі павінна быць безумоўна выканана. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па праекце асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая будзе вынесена на абмеркаванне на пятым Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Стратэгічныя мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця на сярэднетэрміновую перспектыву і меры па іх рэалізацыі вызначаны. Тое, што мы абяцалі людзям у перадвыбарны перыяд, павінна быць безумоўна выканана. Цяпер трэба намеціць далейшыя практычныя захады, - падкрэсліў беларускі лідар. - У перадвыбарную кампанію мы вызначаліся, што павінны зрабіць. І наша праграма, літаральна праз год пасля прэзідэнцкіх выбараў, не павінна кардынальна змяніцца, прынамсі, па асноўных стратэгічных момантах".

Прэзідэнт адзначыў, што Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады будзе галоўным дакументам для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе. "Хацелася б, каб гэта была новая, больш цікавая форма самога дакумента, каб яна мела жывы характар. Каб гэта праграма, яе паказчыкі, кожны раздзел былі даступныя не толькі спецыялістам, але і людзям, дзеля якіх мы будзем дасягаць мэт, пастаўленых у гэтай праграме", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі